Сотні людзей стаяць пад сценамі СІЗА №6 у Баранавічах
Усе яны вітаюць выхад на волю ўдзельнікаў традыцыйных ужо нядзельных акцыяў пратэсту ў Менску з ліку тых, каму не ўдалося пазбегнуць затрымання, суда і ў выніку арышту.
Кажа адзін з відавочцаў падзеі:
– Зараз выходзяць людзі, якіх затрымалі 15 дзён таму ў Менску. Сярод іх павінны былі выйсці два берасцейцы – гэта Раман Яхін і Андрэй Прыстаўка. Раман Яхін ужо выйшаў, павінен выйсці Андрэй Прыстаўка. Тут ля СІЗА каля 150, а можа і 200, чалавек. Мы налічылі больш за 100 машын, ачалавек ясна, што больш. Сустракаюць і кожны вітаецца воклічамі “Жыве Беларусь!”
«Нягледзячы на тое што затрыманні, «правапарушэнні» і суды адбываюцца ў Менску, улады практыкуюць перамяшчэнне адміністрацыйна пакараных па-за межы сталіцы. Між іншым накіроўваюць і ў Баранавічы», – сведчаць як самі актывісты, так і праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы