Сотні жыхароў Берасцейшчыны сустрэнуць Новы год за кратамі
Нават напярэдадні святаў у Берасцейскай вобласці не спыняюцца палітычныя судовыя працэсы. Сотні жыхароў Берасцейшчыны сустрэнуць Каляды ды Новы год за кратамі, – распавяла валанцёрка спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не пажадала называць сваё прозвішча:
– Невялікія справы – гэта па артыкулах „абраза ўлады”, „абраза прэзідэнта”, „паклёп на прэзідэнта”. Гэта разглядаецца за дзень – максімум за два. Кожны тыдзень дзве – тры справы такія ёсць у Берасці.
На дадзены момант на Берасцейшчыне палітвязнямі прызнана 211 чалавек. У гэты лік не ўваходзіць тыя, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах, але адбывае пакаранне дома або ў выпраўленчых установах адкрытага тыпу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Іван Руднеў