Сотні жыхароў Стоўбцаў прыйшлі развітацца з ахвярамі нападу ў школе



13 лютага ў Стоўбцах хаваюць настаўніцу сярэдняй школы №2 Марыну Пархімовіч і вучня Аляксандра Р., на якіх 11 лютага напаў з нажом вучань 10 класа Вадзім М.

Развітацца з Марынай Пархімовіч да яе дома прыйшлі некалькі сотняў чалавек. Труну настаўніцы выносілі пад звон школьнага званочка.

З паўсотні старшакласнікаў прыйшлі з сярэдняй школы №2 да дома загінулай настаўніцы ў Стоўпцах.

Марыну Пархімовіч пасля адпявання а 12-й гадзіне ў царкве пахаваюць на могілках роднай для яе вёскі Шашкі.

Загінулага ў выніку нападу 17-гадовага вучня Аляксандра Р. пасля адпявання ў стаўпецкай царкве апоўдні пахаваюць на гарадскіх могілках.

svaboda.org