Спальванне смецця прыводзіць да бяды



Каб папярэдзіць і перадухіліць выпальванне сухой расліннасці, што з’яўляецца істотнай праблемай увесну, на Піншчыне ратавальнікі сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сустрэліся са старшынямі дачных таварыстваў ды старастамі вёсак.

Штогод здараюцца выпадкі, калі спальванне смецця прыводзіць да вялікай бяды, – кажа супрацоўніца прыродаахоўнай установы Валерыя Чыж:

– Зразумела, што гэта рабіць нельга па адной простай прычыне, што падпальванне смецця можа прывесці да пажару на сваім участку, які можа захапіць і суседнія будынкі. Гэта цягне за сабой дадатковыя праблемы, можа, нават і траўмаванне людзей.

Дарэчы, на Піншчыне ад пачатку года ўжо адбылося пяць пажараў у экасістэмах. У выніку ўзгарання расліннаму і жывёльнаму свету нанесена шкода на плошчы  1 гектар.

Беларускае Радыё Рацыя