Спантанная акцыя салідарнасці ў Менску
Сёння ў Менску каля 15-й гадзіны каля дарогі недалёка ад Севастопальская парку адбыўся пікет. Некалькі жанчын выйшлі падчас абеду з працы пастаяць з кветкамі і бчб-стужкамі. Аўтамабілісты ў знак падтрымкі сігналілі, віталіся. Некаторыя аўто былі з бел-чырвона-белымі сцягамі.
На самім раёне знаходзіцца шмат патрыятычных графіці.
Беларускае Радыё Рацыя
