Спас у Слонімскім Спаса-Праабражэнскім саборы
Праваслаўны Спаса-Праабражэнскі сабор у Слоніме – адзін з самых маладых храмаў, сёлета споўнілася 20 гадоў з таго часу, калі на месцы ўзарванага ў 1963 годзе храма, пачалося яго аднаўленне. Цяпер Спаса-Праабражэнскі сабор – прыгажосць Слоніма. Сюды штодзень прыходзяць сотні праваслаўных вернікаў. Але найбольш іх заўсёды на яблычны Спас.
Вось і сёлета, 19 жніўня, Спаса-Праабражэнскі сабор наведалі сотні праваслаўных вернікаў, дзе слонімскія святары разам з архіепіскапам Наваградскім і Лідскім Гурыем асвяцілі яблыкі, грушы, слівы, мёд. Асвечаную садавіны слонімцы панеслі дамоў. І стала ўсім нам зразумела, што прыйшоў Спас – і лета ад нас.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара