Спаўняецца 2 гады з дня смерці Міхася Чарняўскага
20-га студзеня споўніцца два гады, як не стала вялікага беларускага патрыёта Міхася Чарняўскага – гісторыка, археолага, дысідэнта. Вялікі даробак ён зрабіў у даследаванні Нёманскай археалагічнай культуры і крамянёвых шахтаў на Ваўкавышчыне. Пра яго згадвае гарадзенскі археолаг Генадзь Семянчук:
– Яго ўплыў на мяне – гэта ў першую чаргу ўплыў духоўны, уплыў на маё станаўленне як асобы, менавіта беларускай асобы. І ягоны археалагічны прафесіяналізм перадаваўся мне праз нашыя размовы, чытанне, дыскусіі вакол тэксаў. Ад прыроды ён быў вельмі чалавечным.
Апрача навуковай і пісьменніцкай дзейнасці, Міхась Чарняўскі быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, актыўным грамадскім дзеячом. Пражыў 74 гады. Пахаваны на Мядзельшчыне, сваёй радзіме.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Арцёма Лявы