Спецслужбы ціснуць на жыхарку Пінска з-за лайкаў



У Пінску спецслужбы запатрабавалі ад адміністрацыі прыватнага швачнага прадпрыемства звольніць супрацоўніцу. Праблемы ў пінчанкі пачаліся з-за лайкаў у сацыяльных сетках пад артыкуламі крытыкуючымі ўладу.

„Патрабаванне пра звальненне паступіла пасля страляніны ў кватэры менскага айцішніка”, – адзначыў праваабаронца Алесь Рамановіч:

– Жанчыну абшукалі, быў вобшук у яе ў кватэры. Потым яе апытвалі ў КДБ, але гэты было да тых падзей, якія адбыліся ў Менску. Пасля гэтых падзей прыйшлі да яе на працу і сказалі, што ў іх працуе асоба схільная да тэрарызму, што яе трэба звальняць.

Праваабаронца дадае, што гэта не адзінкавы выпадак, ператрусы сілавікоў і выклікі ў КДБ у Пінску не спыняюцца, але некаторыя пра іх паведамляюць, а хтосьці з-за страху большага ціску выбірае маўчанне.

Беларускае Радыё Рацыя