Спецвыпуск „Народнай Волі” раздавалі ў Гародні



26 лістапада гарадзенскія праваабаронцы „Вясны” Віктар СазонаўАндрэй КоцяУладзімір Хільмановіч, да якіх далучыўся мясцовы прадстаўнік БХК Раман Юргель, раздалі ў Гародні, пераважна на галоўным гарадскім, так званым Скідзельскім рынку, спецвыпуск газеты „Народная Воля”.

Гэты нумар прысвечаны пераважна вынікам мінулых выбараў, якія адбыліся нядаўна. У ім змяшчаюцца ацэнкі праваабаронцаў выбарчага працэсу, прыведзены галоўныя лічбы незалежнага назірання, якія выразна паказваюць недэмакратычнасць і непразрыстасць галасавання і падліку галасоў.

Як звычайна, людзі ахвотна бралі спецвыпуск незалежнай газеты і дзякавалі праваабаронцам. 

harodniaspring.org