„Спеўны сход” пашыраецца
Філіі праекта, якім апякуецца музыка Сяргей Доўгушаў, пачалі дзейнічаць у 6 беларускіх гарадах: у Гародні, Берасці, Бабруйску, Маладэчне, Віцебску ды Вялейцы. Сяргей кажа, што гэта была даўняя мара – вывесці „Спеўныя сходы” за межы Менска. Рэалізацыі планаў папярэднічала школа лідараў.
– Мы арганізавалі супольную школу навучання лідараў, прымалі заяўкі, адбіралі лепшых з лепшых з рэгіёнаў. У нас распрацоўваецца сайт, адкуль можна будзе браць тэмы, спяваць – гэта вельмі проста: хочаш спяваць Манюшку – заходзіш на старонку, бачыш усе тэксты, фанаграмы, ноты, арыгінальныя запісы. Сайт вельмі просты ў карыстанні. Я за тое, каб некалькі соцень «Спеўных сходаў» было ў Беларусі.
У рэпертуар «Спеўных сходаў», акрамя народных песень, класічных і сучасных рамансаў ды гімнаў, ужо трапілі песні «Бітлз» па-беларуску. Плануецца правесці «Сьпеўны сход» па хітах брытанскага року 70-х. А падтрымаць стварэнне сайта Spevy.by можна праз краўдфандынгавую платформу talaka.org.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя