Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў павялічыўся
Тэлеграм-чат „Пружанка/Пружанец” і „Дзевятоўка-Гародня”, а таксама група ў сацыяльнай сетцы фэйсбук „Пінск – гэта Радзіма”.

Такія інтэрнэт-рэсурсы літаральна за апошні тыдзень рэгіянальнымі судамі на Берасцейшчыне былі прызнаныя экстрэмісцкімі рэсурсамі:
– У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў адбыліся чарговыя абнаўленні. Так пружанскі суд пастанавіў прызнаць тэлеграм-чат „Пружанка/Пружанец” экстрэмісцкім. Ініцыятыва аб прызнанні яго „экстрэмісцкім” належала пракурору Аляксандру Вярбіцкаму, а суддзёй выступіў Ігар Жытко.
У сваю чаргу суд Жабінкаўскага раёна прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-чат „Дзевятоўка-Гародня”. Адметна тое, што па пазначанай спасылцы адсутнічае чат на тэму Гародні, з падобным індэфікатарам ёсць толькі тэлеграм-канал анархістаў. Таму складана сказаць, якая менавіта пляцоўка лічыцца экстрэмісцкай.
І рашэннем суда Пінскага раёна да спісу экстрэмісцкіх выданняў дададзеная суполка ў сацыяльнай сетцы фэйсбук „Пінск – гэта Радзіма”. Суддзя – Мікалай Каляда. Ініцыятыва надання экстрэмісцкага статусу належала міжраённай пракуратуры.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
