Справа БелаПАН: закрыты суд пачнецца 6 чэрвеня



Справа БелаПАН. 6 чэрвеня крымінальную справу пачне разглядаць Менскі абласны суд на выязным закрытым пасяджэнні ў памяшканні Менскага раённага суда.

Будуць судзіць: галоўную рэдактарку і дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну, яе папярэдніка на пасадзе дырэктара Дзмітрыя Наважылава, а таксама Андрэя Аляксандрава, які раней займаў пасаду намесніка дырэктара БелаПАН, і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну.

Беларускае Радыё Рацыя