«Справа карагодаў». Ад трох да чатырох гадоў пазбаўлення волі



Ад трох да чатырох гадоў пазбаўлення волі – такія тэрміны запытваюць пракуроры для шостай часткі абвінавачваемых па берасцейскіх беспарадках. Па справе праходзіць шэсць чалавек:

У ліку абвінавачваемых – Артур Аміраў, Уладзімір Кабрынец, Андрэй Кандрасюк, Мікалай Малюта, Раман Паўленка і Вадзім Чапелевіч. Усім патрабуюць калонію ўзмоцненага рэжыму.

Для Артура Амірава дзяржабвінавачванне патрабуе 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі, для Уладзіміра Кабрынца – 4 гады пазбаўлення волі. Андрэй Кандрасюк можа быць пакараны на 4 гады пазбаўлення волі. Мікалай Малюта – на 3 гады пазбаўлення волі.

Для Рамана Паўленка і Вадзіма Чэпелевіча запытваецца 3 гады пазбаўлення волі. Прысуд павінен быць агучаны ўжо заўтра, 20 жніўня.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя