Справа Любові Санкевіч
Разгляд адмінстратыўнай справы пенсіянеркі Любові Санкевіч у судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну прайшоў са шматлікі парушэннямі і таму будзе абскарджаны, – кажа праваабаронца Тамара Сяргей.
Актывістка Любоў Санкевіч вядома тым, што паслядоўна змагаецца з парушэннем закону ў дзяржаўных установах. Яна была абвінавачана ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Па словах Тамары Сяргей, нягледзячы на тое, што доказаў гэтага ў судзе прадстаўлена не было, а Санкевіч, наадварот, прадставіла доказы сваёй невінаватасці, суддзя наклала на яе чарговае адміністрацыйнае пакаранне – 26 базавых велічыняў.
– Суддзя не забяспечыла патрэбным чынам даследаванне матэрыялаў справы. Тыя дакументы, тыя відэазапісы, якія былі прадстаўлены органамі, якія вялі адміністрацыйны працэс, мы ў судзе нармальна праглядзець не змаглі. А некаторыя матэрыялы суддзя проста нам не паказвала. Нават Санкевіч сябе не пазнала на тых відэазапісах, якія нібыта былі доказамі яе вінаватасці.
Тамў пададзена скарга на дзеянні суддзі, якая не забяспечыла належны і аб’ектыўны разгляд справы. Скарга накіравана на імя старшыні суду Бабруйскага раёну і гораду Бабруйску.
„Склалася ўражанне, што суддзя падчас працэсу не была самастойнай. Яна выконвала нейкія ўказанні і пад іх уздзеяннем вынесла незаконны вердыкт. Таму мы ставім пытанні таксама перад следчымі органамі і органамі пракуратуры, каб яны выявілі асобаў, якія, магчыма, уплывалі на суддзю, і прыцягнулі іх да адказнасці.” – паведаміла Тамара Сяргей.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя