Справа «Прэс-клубу. Беларусь» не варушыцца з месца



Справа «Прэс-клубу. Беларусь» не варушыцца з месца.

Прынамсі пра гэта кажуць родныя абвінавачаных. Такое адчуванне – адмыслова зацягваюць, кажа дачка Юліі Слуцкай Аляксандра. Прыгадаем, яшчэ 22 снежня затрымалі супрацоўнікаў „Прэс-клуба Беларусь”, сярод затрыманых – заснавальніца Юлія Слуцкая і яе сын Пётр, супрацоўнік „Прэс-клуба”. Ад часу затрымання Юлію Слуцкую і іншых трымаюць за кратамі на «Валадарцы». Вінавацяць вядомую журналістку ў нясплаце падаткаў у вялікім памеры. „Інфармацыі мала, а вынікаў ніякіх,” – кажа Аляксандра Слуцкая:

– Вынікаў падатковай праверкі дасюль няма. Хаця па закону яна павінна была праведзена на працягу аднаго месяца. Але яе проста прыпынілі. Следчых дзеянняў з удзелам мамы і брата і астатніх калег не праводзіцца. То бок не адбываецца нічога, яны проста сядзяць.

Расследаванне спраў журналістаў працягваюць, яны застаюцца за кратамі. Па справе прэс-клубу таксама затрыманыя – праграмны дырэктар Ала Шарко і дырэктар Сяргей Альшэўскі і былая журналістка „Белтэлерадыёкампаніі” Ксенія Луцкіна.

Аляксандра Слуцкая будзе госцем Беларускага Радыё Рацыя 21 траўня, у ранішнім эфіры а 9.10 паводле беларускага часу, а 8.10 паводле польскага.

Беларускае Радыё Рацыя