Справу рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука нарэшце накіруюць у суд
Следчы камітэт накіраваў крымінальную справу рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука ў пракуратуру для накіравання ў суд, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Сяргей Сацук знаходзіцца пад вартай з 8 снежня 2021 года. Спачатку яго абвінавачвалі ў атрыманні хабару, пазней прад’явілі абвінавачанне па яшчэ двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі – па арт. 130 і 426 КК (распальванне варожасці і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў). Якіх канкрэтна дзеянняў датычацца абвінавачання, невядома.
Беларускія праваабаронцы прызналі рэдактара палітычным зняволеным.
