Справаздачна-выбарчы сход ТБМ у Лідзе



Восьмы справаздачна-выбарчы сход Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прайшоў ў Лідзе.

SAMSUNG DIGIMAX A403

Сябры мясцовых суполак ТБМ заслухалі даклады кіраўніцтва па дзейнасці арганізацый за справаздачны перыяд. Таксама абралі дэлегатаў на агульнарэспубліканскі з’езд і новыя кіруючыя органы мясцовых арганізацый.

Па словах кіраўніка Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслава Судніка, яе дзейнасць за апошнія гады на агульнарэспубліканскім узроўні можна ацэньваць, як станоўчую.

– Перш за ўсё ўмацаванне пазіцый беларускай мовы ў грамадстве шляхоў тут шмат. Наша задача тут у Лідзе, каб белаурская мова гучала. Яна павінна гучаць усюды. Няма той сферы дзейнасці, якая не наша. Прост а ёсць сферы дзейнасці, у якія мы яшчэ не ўвайшлі. Мы ўсюды імкнемся з беларускім словам.”

SAMSUNG DIGIMAX A403

Так сама прысутныя заслухалі справаздачу кіраўніка Лідскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Лявона Анацка і міні-канцэрт намесніка арганізацыі – барда Сяргея Чарняка.

SAMSUNG DIGIMAX A403

Агульнарэспубліканскі справаздачна-выбарчы з’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбудзецца 26 кастрычніка ў Менску. Лідчына будзе на ім прадстаўлена пяццю дэлегатамі.

Беларускае Радыё Рацыя