Справу актывісткі РЭП са Слоніма адправілі на перагляд
Справу слонімскай актывісткі адправілі на перагляд. Так пастанавіў Гарадзенскі абласны суд, які разглядаў справу Веры Сухончык.
Яшчэ год таму жанчыну звольнілі з прадпрыемства “Слонімгаз” па артыкуле, аднак актывістка прафсаюза РЭП вырашыла ў судзе давесці, што яе звальненне пасля 20-ці гадоў працы – незаконнае. Цяпер справу ізноў накіравалі ў Слонім, – кажа жанчына:
– Я лічу гэта несправядлівым. Няхай зробяць экспертызу почырка. Я ведаю, што не падпісвала. А яны ізноў адклалі суд. Я ўпэўнена, што ў Слоніме суд пойдзе па-іншаму, і будзе яшчэ горш. Мяркую, што на рашэнне Слонімскага суда паўплывае тое, што дырэктар “Слонімгазу” Кавальчук Андрэй Аляксандравіч і старшыня Слонімскага суда Аляксандр Ярмолік – сябруюць са школы.
Перагляд справы Веры Сухончык павінен адбыцца ў Слоніме цягам бліжэйшага месяца.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня