Справу Аляксандра Шведа накіравалі на перагляд



У Берасцейскім абласным судзе пасля разгляду скаргі сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандра Шведа, суддзя Наталля Сурма адмяніла рашэнне суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна і накіравала справу на новы разгляд іншаму суддзі.

IMG_4395-800x400

Прычына – у памылцы суддзі Баранавіцкага суда Вольгі Раманюк. Замест 31 сакавіка, калі праходзіла акцыя,  яна напісала ў пастанове 31 траўня. Швед не прызнае сваёй віны, кажа старшыня Берасцейчкага абласнога прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк:

– Алесь раздаваў наш прафсаюзны бюлетэнь і ніякага прававога парушэння ён не здзейсніў. Наш прафсаюз зарэгістраваны. Усе чальцы прафсаюза распаўсюджваюць бюлетэнь.  

Аляксандра Шведа абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў падтрымку звольненага актывіста прафсаюза РЭП Міхаіла Сашко. Швед быў пакараны Баранавіцкім судом штрафам у 4,2 мільёны рублёў. Актывіст заяўляе, што не ўдзельнічаў у акцыі, а раздаваў каля прахадной фабрыкі бюлетэнь прафсаюза РЭП. Пры гэтым яго не затрымлівала міліцыя, а пратакол быў складзены  завочна.

Беларускае Радыё Рацыя