«Справу анархістаў» накіравалі ў суд, фігурантам пагражае да 25 гадоў турмы
Чатырох актывістаў анархісцкага руху абвінавацілі ў «незаконным абарачэнні зброі» і «акце тэрарызму, здзейсненым арганізаванай групай». Расследаванне справы супраць анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Разановіча завершылася, матэрыялы перададзеныя ў суд, паведаміла Генеральная пракуратура.
Дата суду пакуль невядомая.
Акрамя гэтага, Аліневічу і Дубоўскаму ставіцца ў віну незаконнае перамяшчэньне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі. Ім пагражае да 25 гадоў зняволення.
Чацьвярых анархістаў затрымалі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 году пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя
