«Справу Аўтуховіча» разгледзяць у гарадзенскай турме
«Справу Аўтуховіча» разгледзяць у гарадзенскай турме №1. 14 траўня да фігуранта гэтай справы Уладзіміра Гундара трапіў адвакат, паведамляе дачка палітвязня. Ён перадаў, што пачуваецца добра, на здароўе не жаліцца.
Вядома, што працэс будзе праходзіць не ў будынку суда, а непасрэдна ў гарадзенскай турме №1. Яго будзе разглядаць суддзя Гарадзенскага абласнога суда Максім Філатаў 18 траўня. Паседжанне пакуль не закрылі, але каб патрапіць у суд, трэба атрымаць дазвол у начальніка турмы.
Мікалая Аўтуховіча затрымалі 1 снежня 2020 года. Улады аб’явілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групы», якая нібыта падпальвала міліцэйскія машыны і дамы. Агулам па справе праходзяць 12 чалавек. Адзін з іх – Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць і асуджаны 20 мая 2021 года да 3 гадоў калоніі па арт. 366 КК.