Справу былога журналіста Андрэя Толчына перадалі ў пракуратуру
Крымінальную справу супраць былога відэааператара-фрылансера следчыя перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. Як стала вядома @bajby, Андрэя абвінавачваюць паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Нагадаем, сілавікі затрымалі Андрэя напрыканцы верасня. На наступны дзень пасля затрымання ў кватэры, дзе мужчына жыў з жонкай, правялі ператрус. Следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты. Тлумачылі жонцы, што ператрус ладзіўся нібыта ў межах справы за экстрэмізм.
Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі. Вядома, што палітвязень пакутуе на гіпертанію, мае праблемы з нагамі.
Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Андрэй Мікалаевіч Толчын.
вясна
