Справу Чудзянцова перадалі ў Следчы камітэт
Справа заснавальніка сайта by24.org Уладзіміра Чудзянцова, перададзеная ў Следчы камітэт. Ведамства ўжо пачало праводзіць следчыя дзеянні і прызначыла экспертызы, паведамляе Еўрарадыё.
21 лістапада берасцейскія мытнікі знялі Уладзіміра Чудзянцова з цягніка, які ехаў у Польшчу. У яго сумцы было знойдзена 0,87 грама марыхуаны. Сам Чудзянцоў, як паказаў агляд, не быў пад уплывам рэчываў.
Ад дачы паказанняў Чудзянцоў адмовіўся. Яго арыштавалі на два месяцы, ён знаходзіцца пад вартай у Берасцейскім СІЗА. За «кантрабанду» наркатычных рэчываў Уладзіміру Чудзянцову пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя