Справу Tut.by перадалі ў суд



Судзіць генеральнага дырэктара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілу Чэкіну і галоўнага рэдактара Tut.by Марыну Золатаву будуць у Менскім гарадскім судзе. Пра гэта паведаміла прапагандыстка Людміла Гладкая.

Людмілу Чэкіну будуць судзіць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Марыну Золатаву – таксама паводле 3 артыкулаў: за «ўхіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»; «распальванне варожасці» і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусі».

Генеральны дырэктар «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна і рэдактар Tut.by Марына Золатава знаходзяцца ў СІЗА з затрымання ў Менску 18 траўня 2021 году. КДБ уключыў іх у спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Беларускае Радыё Рацыя