Справу журналіста і спартоўца Аляксандра Івуліна перадалі ў суд
Справу журналіста і спартоўца Аляксандра Івуліна перадалі ў суд. Пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура.
Івуліна вінавацяць у “арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Паводле матэрыялаў справы, Івулін 23 жніўня і 27 верасня 2020 года рухаўся па праезнай частцы праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Менску і блакаваў рух транспарту. Яму пагражае да чатырох гадоў калоніі.
Спартовы журналіст, аўтар папулярнага youtube-каналу “ЧестнОК” Аляксандр Івулін у зняволенні ўжо амаль 5 месяцаў. Спачатку яго затрымалі нібыта за бел-чырвона-белы сцяг на балконе, а затым нt выпусцілі пасля адміністрацыйных “сутак” і распачалі на яго крымінальную справу.
На 15 снежня праваабаронцы прызналі палітвязнямі 929 чалавек.