У Беларусь вязуць наркотыкі
Колькасць спробаў завезці ў Беларусь наркатычныя сродкі і псіхатропы ў студзені-жніўні вырасла ўтрая. Мытнікі спынілі дзявяноста шэсць такіх спробаў (за аналагічны перыяд мінулага году іх было 32-е). Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько. З незаконнага абароту было канфіскавана каля 70-ці кілаграмаў наркатычных і псіхатропных рэчываў і каля 4-х тон прэкурсораў. Юрый Сянько паведаміў пра найбольш буйное затрыманне наркотыкаў: у пункце мытнага афармлення «Бігосава-1» у аўтамабілі Cadillaс ў схованках было знойдзена больш за 64 кілаграмы гашышу.
Таксама былі спробы ўвозу зброі і боепрыпасаў да розных відаў баявой і грамадзянскай зброі, выбуховых рэчываў.
За студзень-жнівень службовымі асобамі мытных органаў Беларусі распачата шэсць крымінальных спраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота abv.by
