Спрошчаны парадак вывазу грамадзянамі паляўнічай зброі ў краіны ЕАЭС



Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня падпісаў указ № 302 „Аб абарачэнні зброі”.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент прадугледжвае карэкціроўку заканадаўства ў адпаведнасці з ратыфікаваным законам Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2017 г. № 11-З міжурадавым Пагадненнем аб перамяшчэнні службовай i грамадзянскай зброi паміж дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Для развіцця паляўнічага турызму дадзеным Пагадненнем спрошчаны парадак вывазу фізічнымі асобамі паляўнічай зброі ў краіны ЕАЭС на падставе дазвольнага дакумента на ўвоз, выдадзенага кампетэнтным органам дзяржавы, у якім будзе праводзіцца паляванне. Атрымання дазвольнага дакумента на вываз такой зброі не патрабуецца. Дадзеная норма замацаваная ва ўказе.

Уводзіцца таксама адзіная форма дазваленчых дакументаў на перамяшчэнне службовай i грамадзянскай зброi паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС.

belapan.by