Спявачка Ганна Шаркунова вітала рэкордны ўраджай на Зэльвеншчыне
У СВК “Сынковічы” (кіраўнік Дзмітрый Дзешка) на Зэльвеншчыне сёлета сабраны рэкордны ўраджай збожжавых і збожжабабовых – 67,3 цэнтра з гектара. Вяскоўцы гаспадаркі намалацілі каля 17 тысяч тон збожжа. І ўжо ў суботу, 19 жніўня, у вёсцы Елка адзначылі дажынкі.
Кіраўнік гаспадаркі падзякаваў усім за працу, а лепшым камбайнерам уручыў грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Рэкордны ўраджай у СВК “Сынковічы” шчыра вітала беларуская спявачка з Менску Ганна Шаркунова, эстрадны артыст Віталь Варанкоў і маладыя выканаўцы. Усе яны спявалі для вяскоўцаў песні і шчыра віншавалі прысутных з добрым ураджаем і дажынкамі.
[Not a valid template]
Аксана Фок, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён
Фота аўтара