Спявачку Патрыцыю Свіціну пачнуць судзіць 1 жніўня
17 гадоў таму
Патрыцыя — спявачка, якая з’яўлялася лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.
Яна была затрымана ў сярэдзіне траўня 2023 года. У „пакаяльным відэа” дзяўчына распавяла, што ў 2020 годзе „ўдзельнічала ў пратэстах”, „выходзіла на дарогі” і ў складзе калоны „перакрывала рух транспарту”.
Супраць Свіцінай узбудзілі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
Суд над ёй распачнецца 1 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.
Падтрымаць Патрыцыю: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Свіцінай Патрыцыі Валер’еўне.