Спынілі крымінальную справу супраць Рамана Васільева
КДБ паведаміў Раману Васільеву, што супраць яго спыненая крымінальная справа за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкулу 293 КК).
Ліст з КДБ падпісаны старшым следчым у асабліва важных справах 1-га аддзела следчага ўпраўлення КДБ падпалкоўнікам юстыцыі Грыбам.
Раней лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі таксама паведамілі, што супраць іх спынены крымінальны пераслед паводле таго ж артыкула.
Уладзь Яроменак паведаміў карэспандэнту «Свабоды», што пакуль не ведае, ці прыйшла яму такая ж папера.
«Я зараз за мяжой, таму дакладна не магу адказаць на гэтае пытанне. Пакуль што я паперы пра спыненне крымінальнай справы не бачыў», — сказаў Яроменак.
Уладзь Яроменак праходзіў у справе ў якасці падазраванага.
Паводле svaboda.org
