Спёка падвышае рызыку набыцця няякасных тавараў



Анамальная спёка, якая ўсталявалася ў Беларусі, падвышае рызыку набыцця няякасных тавараў. Наколькі часта сутыкаюцца з праблемай пратэрмінаваных альбо сапсаваных прадуктаў харчавання гомельцы? – правёў апытанне наш карэспандэнт:

– Ой, прадаюць.

 – Канешне было, яйкі. Cамае галоўнае хлеб калісьці быў добры, а цяпер – сёння ўзялі, а заўтра ўжо цвіль.

 – Я вяртала і садавіну і малочныя прадукты, не пакупаю проста, раблю заўвагі адміністратару, між іншым у вялікіх крамах, не ў маленькіх.

 – Наконт прадуктаў я не ведаю, а вось што цэны высокія – гэта так. Гэта ўжо несумяшчальна нават з заробкам і з пенсіяй.

Няякасныя прадукты, згодна Закону „Аб абароне правоў спажыўца”, можна абмяняць у краме альбо атрымаць грашовую кампенсацыю. Для гэтага неабходна мець пры сабе чэк альбо частку ўпакоўкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель