Спёка ўзрастае



Паведамілі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 13 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-усходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 16-22 градусы, месцамі — плюс 13-15. Днём паветра прагрэецца да плюс 29-34, у асобных раёнах слупок тэрмометра падымецца да плюс 35-36 градусаў.