Сшыткі з нацыянальнай сімволікай – у падарунак



Моладзь БНФ адзначае Дзень студэнта па-свойму: кожнаму беларускаму студэнту – па сшытку з нацыянальнай сымболікай. На прапанаваных у падарунак сшытках выяўленая „Пагоня” ды покліч „Будзь беларусам, будзь пераможцам!”, беларускі шасціканцовы крыж,  а таксама традыцыйны беларускі арнамент.

sshaytki

Такую акцыю на Дзень Студэнта Моладзь БНФ робіць чацверты год запар, – кажа сябра Рады гэтае арганізацыі Кацярына Шуст.

– Сенс акцыі ў тым, каб зрабіць нешта прыемнае беларускай моладзі і папулярызаваць беларускую сімволіку. Таму што гэтыя сшыткі – яны з традыцыйнай беларускай сімволікай, з Пагоняй, з бел-чырвона-белай сімволікай. І карыстаючыся гэтай нагодай мы робім вось такія прыемныя рэчы.

Для таго каб атрымаць падарунак, варта проста прыехаць на сядзібу Партыі БНФ, прад’явіць свой студэнцкі білет або залікоўку і абраць сшытак з упадабанымі нацыянальнымі сімваламі. Як кажуць арганізатары, акцыя не абмяжуецца толькі Днём студэнта і будзе доўжыцца, пакуль не скончацца падарункі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя