Стачка – адзіны метад пазбавіцца ад дыктатуры без крыві
Стачка – адзіны метад пазбавіцца ад дыктатуры без крыві. Дружна не выйсці на работу і гэта будзе смяротная пятля на шыі дыктатара.

Пераадолець страх у адзін момант, каб жыць без страху заўсёды, як жывуць у цывілізаваных краінах, – кажа старшыня стачкама “Гроднапрамбуд” Юля Сліўко:
– У нас ёсць заўсёды выбар: або быць рабом, або страйкуйце, абараняйце свае правы і сябе. Таму што страйк – адзіны мірны шлях да перамогі і да звяржэння дыктатара. Гэта адзінае, што мы на гэты момант можам. У нас людзі не могуць выходзіць на мітынгі, яны не могуць, як раней, гуляць па свайму гораду. А справа ў тым, што страйк – гэтае тое, што яны могуць зрабіць тут і зараз.
Паводле беларусаў Варшавы, яны штотыдня будуць выходзіць на акцыі, каб паказаць сваю салідарнасць з суайчыннікамі і данесці думку, што толькі праз забастоўку наша жыццё зменіцца да лепшага. Інакш тэрор, генацыд і разбурэнне эканомікі з боку самазахопнікаў улады не спыніць.
Цалкам матэрыял:





Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя
