Стала вядома дата разгляду апеляцыйнай скаргі Таццяны Бізюк
14 гадоў таму
Стала вядома дата разгляду апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Таццяны Бізюк.
Піша праваабарончы цэнтр „Вясна”.
21-гадовую Таццяну затрымалі 10 лютага. Дзяўчыну абвінавацілі ў „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Суд над ёй пачаўся 2 жніўня ў Менскім абласным судзе. Алена Міснік прызнала дзяўчыну вінаватай і асудзіла яе да 3 гадоў калоніі.
Вярхоўны суд 3 лістапада разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенай. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Цецюхіна.