Стала вядома, калі будуць судзіць „акумулятаршчыкаў”



Адміністрацыйныя справы ў дачыненні да прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода «АйПаўэр» разгледзяць у судзе Ленінскага раёна Берасця. Усіх траіх затрыманых перад выходнымі актывістаў – Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка–  вінавацяць у «Парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў».

Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Нашыя ўлады робяць усё, каб утаймаваць стыхійны рух супраць будовы акумулятарнага завода, які, як лічаць грамадзяне, нясе вялікую пагрозу здароўю амаль 1.5 мільённаму насельніцтву вобласці.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Усе трое актывістаў прымалі ўдзел у акцыі праціўнікаў акумулятарнага завода і шэсці, што адбыліся 12 красавіка ў Берасці. Пачатак разгляду адміністрацыйных справаў у дачыненні анансаваны на панядзелак, 20 красавіка, у 14:30.

Беларускае Радыё Рацыя