Стала вядома, колькі марыхуаны знайшлі ў Чудзянцова
У рэчах у яго было 0,87 грама марыхуаны, – паведаміў адвакат. Уладзіміра Чудзянцова затрымалі ў цягніку па дарозе ў Варшаву. Ён кажа, што выйшаў у прыбіральню перад мяжой, а пасля ў ягоных асабістых рэчах знайшлі пакунак з марыхуанай.
Цяпер Уладзімір Чудзянцоў арыштаваны. Абвінавачанне Уладзіміру Чудзянцову пакуль не выставілі. Ён – падазраваны ў кантрабандзе наркотыкаў і арыштаваны на 2 месяцы.
Уладзімір Чудзянцоў падчас сустрэчы з адвакатам заявіў, што пакункі з наркотыкамі яму падкінулі.
Уладзіміра Чудзянцова затрымалі 21 лістапада. Пасля ў яго дома ў Менску правялі ператрус, знайшлі пакункі з наркатычным рэчывам.
Беларускае Радыё Рацыя