Стала вядома, як беларусы будуць адпачываць у снежні
Згодна з зацверджаным Саўмінам графікам рабочых і выхадных дзён на 2018 год, беларусаў у снежні чакаюць дзве працоўныя суботы: 22 і 29 снежня, у якія давядзецца працаваць за 24 і 31 снежня.
Каляды (25 снежня) прыпадаюць на аўторак, таму выхаднымі будуць тры дні запар: нядзеля, панядзелак і аўторак – 23, 24 і 25 снежня.
30 снежня – нядзеля, 31 снежня таксама зрабілі выхадным. Таксама мы будзем адпачываць 1 студзеня, а вось 2-га, хутчэй за ўсё, давядзецца выйсці на працу.
Беларускае Радыё Рацыя