Стала вядома, за што будуць судзіць блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала „Списки задержанных”, затрыманых 29 ліпеня блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца Уладзіслава Піртаня будуць судзіць сёння ў судзе Партызанскага раёна Менска па артыкуле 24.3 («Нападпарадкаванне»).
Нагадаем, блогерку Насту Пілюгіну, вядоўцу падкасту dzigital, затрымалі ўчора ў Менску. Каля 11-й Наста выйшла з дому да машыны, якая стаяла ў двары, па ноўтбук, і знікла. З дапамогай праграмы «лакатар» на айпадзе яе хлопец убачыў, што яна недзе на завулку Казлова (там знаходзіцца Упраўленне КДБ па Менску).
Пасля 17 гадзін Наста патэлефанавала свайму хлопцу Уладзіславу і сказала, што едзе дадому. Але да іх дадому прыйшлі сілавкі з ператрусам. Пасля гэтага Уладзіслаў стаў недасяжны. Ператрус адбываўся да вечара, пасля чаго зноў затрымалі Анастасію і яе хлопца Уладзіслава Піртаня.
Канал затрыманай блогеркі Насты Пілюгінай захоплены.