Стала вядомай дата суда над Леанідам Судаленкам
Стала вядомай дата і месца пачатку суда над гомельскім праваабаронцам Леанідам Судаленкам і яго паплечніцамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Першае пасяджэнне над валанцёрамі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” пачнецца 3 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Леаніда Судаленку вінавацяць адразу ў дзьвюх частках артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і фінансаванне масавых беспарадкаў). У інфармацыі, якая трапіла на волю, вядома, што праваабаронцу інкрымінуюць дапамогу сям’і аднаго з палітзняволеных, заклік аб сустрэчы арыштаванай актывісткі ля ізалятара і правядзенне семінара па лічбавай бяспецы.
У лістах родным і калегам Леанід Судаленка зазначае, што “не мае спадзеваў на апраўдальны прыгавор”, таму рыхтуецца да таго, што будзе „вывучаць у лагеры паглыблены курс турэмнага права”.
Беларускае Радыё Рацыя