Сталі вядомыя імёны затрыманых падчас акцыі ў Магілёве
Сталі вядомыя імёны некаторых затрыманых у Магілёве ўвечары 15 сакавіка пасля несанкцыянаванай акцыі супраць дэкрэта „аб дармаедах”. Гэта студэнтка Алена Кісель, маці чатырох непаўналетніх дзяцей Алена Крэнь, Канстанцін Чарноў, Дзмітрый Люнтаў, а таксама 17-гадовы хлопец Кірыл, яго прозвішча ўдакладняецца.
Невядомы лёс Аляксандра Страха, які адкрываў сённяшні мітынг, на тэлефонныя званкі ён не адказвае. Акрамя таго, па-ранейшаму ў міліцыі знаходзіцца адзін з заяўнікаў акцыі Аляксандар Сілкоў, якога затрымалі яшчэ да яе пачатку.
Усяго ў Магілёве, паводле дадзеных міліцыі, у мітынгу ўдзельнічала больш за 300 чалавек, паводле ацэнак незалежных назіральнікаў — да 500.
belapan.by