Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Нобелеўская прэмія 2021 года па хіміі прысуджаная навукоўцам Бенджаміну Лісту (Германія) і Дэвіду МакМілану (ЗША).
Яны атрымалі ўзнагароду за новыя метады сінтэзу малекул. У тлумачэнні на сайце Нобелеўскага камітэта ўдакладняецца — “за распрацоўку асіметрычнага аргана-каталізу”, што “не толькі зрабіла хімію больш экалагічнай, але і значна палегчыла вытворчасць асіметрычных малекул», — заявіла шведская Каралеўская акадэмія навук.
Беларускае Радыё Рацыя