Сталіцу Бельгіі скаланула серыя выбухаў
Па апошніх дадзеных, у выніку сённяшняга тэракту ў Бруселі загінула 34 асобы, звыш 130 параненых, сярод іх каля 40 цяжка.
21:36 – Па дадзеных агенцтва AP, у камуне Схарбек на ўскраіне Бруселя падчас рэйду знайшлі бомбу, начыненую цвікамі, сцяг ІГ і хімікаты.
21:28 – Супрацоўнік BBC П’ер Шолфілд паведаміў, што на паўночным усходзе Бруселя ў квартале Шаербік праходзяць антытэрарыстычныя рэйды. Нагадаем, што менавіта ў гэтым квартале ў адной з кватэр у свой час былі знойдзеныя сляды выбухоўкі і адбіткі пальцаў Салах Абдэслама.
21:16 – Тэрміновае паведамленне прыйшло ад агенцтва Belga. Да брусельскага аэрапорта зноў сцягнутыя сілы паліцыі і туды прыбылі выбухатэхнікі. Па некаторых дадзеных там выявілі яшчэ нейкія выбуховыя прылады.
20:39 – Бельгійская паліцыя афіцыйна абвясціла ў вышук чалавека ў крэмавым пінжаку, які раней быў заўважаны на фота з двума меркаванымі тэрарыстамі ў аэрапорце Бруселя. Лічыцца, што гэты чалавек можа быць датычны да тэракту і што ён выжыў і схаваўся пасля выбухаў.
20:36 – BBC распаўсюдзіла афіцыйную заяву арганізацыі „Ісламская дзяржава”, якая ўзяла на сябе адказнасць за тэракты ў Бруселі. Яна папярэджвае, што ўдары будуць наносіцца па ўсіх дзяржавах, якія пайшлі „крыжовым паходам” супраць ІГ. Таксама тэрарысты сцвярджаюць, што старанна планавалі мэты для сваіх нападаў.
20:34 – Бельгійскія СМІ паведамілі, што ў выніку тэрактаў у аэрапорце пацярпелі шэсць паліцэйскіх. Пры гэтым адзін з іх цяпер знаходзіцца ў крытычным стане.
20:04 – Яшчэ тры смяротнікі могуць здзейсніць падрывы ў Еўропе. Такія дадзеныя перадае агенцтва AP са спасылкай на крыніцу ў выведцы Ірака. Крыніца паведаміла, што тэракты рыхтаваліся яшчэ два месяцы таму і павінны былі адбыцца не ў Бруселі. Але тэрарысты вырашылі перанесці ўдар на бельгійскую сталіцу з-за арышту там Салаха Абдэслама.
19:23 – У аэрапорце Бруселя была выяўленая трэцяя бомба. Яна ўжо абясшкоджаная сапёрамі. Гаворка ідзе пра пояс смяротніка, які не разарваўся, перадае Reuters. Нагадаем, што ўсяго ў аэрапорце а 8-й раніцы адбылося два выбухі.
19.04 – Між тым, у бельгійскіх СМІ абмяркоўваецца навіна, якая прасачылася ад прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, што пры выбухах у Брусэлі магло выкарыстоўвацца тое ж выбуховае рэчыва, што і пры атацы на Парыж.
19:02 – Відэаролік: здымка з камеры назірання падчас выбуху ў метро. Людзі ідуць абсалютна спакойна, раптам чуецца выбух, станцыю завалаквае дым і пасажыры ў паніцы бягуць да выхаду.
18:59 – У Брусэлі ўсё ж такі вырашылі запусціць метро, хоць і часткова. Пакуль зарабілі дзве галінкі метро, а іншыя чатыры застаюцца зачыненымі. Кругам ўзмоцненыя ўзброеныя патрулі. Таксама вырашана зноў пусціць цягніка Thalys паміж Брусэлем і Парыжам.
18:30 – РИА „Новости” паведаміла, што групоўка „ІГ” ўзяла на сябе адказнасці за тэракты ў Бруселі.
08:14 – Бельгійскія СМІ апублікавалі фота траіх падазраваных. Адзін з іх можа быць смяротнікам, які ўзарваўся ў аэрапорце Бруселя. Двое мужчын апранутыя ў цёмнае адзенне, трэці – у светлае. Яны з каляскамі для багажу.
18:01 – Кіраўнік МУС Бельгіі Ян Ямбол абвясціў, што на працягу трох дзён у Бельгіі будзе жалоба па ахвярах трайнога тэракту ў Бруселі.
17:39 – Барак Абама на Кубе зрабіў заяву ў сувязі з тэрактамі. Ён паабяцаў перамагчы тых, хто пагражае бяспецы ва ўсім свеце. Ён таксама паабяцаў зрабіць усё магчымае для падтрымкі сяброў у Бельгіі і для прыцягненне вінаватых у тэрактах да адказнасці. Ён таксама заклікаў свет аб’яднацца ў барацьбе з тэрарызмам, незалежна ад рэлігійных поглядаў.
17:11 – Улады Бельгіі вырашылі эвакуяваць персанал двух АЭС, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Гэта „Дол” ў Фляндрыі і „Ціанж” у Валёніі. Самі аб’екты працягваць функцыянаваць.
17:09 – Мэр Бруселя Іван Майер паведаміў, што ў горадзе ўводзіцца рэжым надгляду рэчаў у месцах вялікай колькасці людзей. У гэтым павінен удзельнічаць і прыватны сектар, распарадзіўся гарадскі кіраўнік.
17.02. Вакзал Бруселя адкрыецца праз гадзіну, яго будуць патруляваць ваенныя.
17.00. Сапёры шукаюць бомбу ў адной з брусэльскіх клінік, аднак эвакуацыя пакуль не праводзіцца.
16.36. Daily Mail паведаміла, што камера назірання зафіксавала смяротніка перад падрывам ў аэрапорце.
16.34. Журналісты беларускай рэдакцыі „Радыё” Свабода „звязаліся са” смяротнікамі „, імёны якіх назвала агенцтва” Спадарожнік ” з холдынгу „Расея сёння „, якое ўзначальвае Дзмітрый Кісялёў. Беларусы, якія жывуць у Бельгіі, абверглі тое, што яны нібыта з’яўляліся смяротнікамі, і дадалі, што ніколі не мелі праблем з законам.
Адзін з іх, Халід Доўбаш, заявіў, што дзякуе „за клопат, ў вашай шчырасці я не сумняваюся. Зразумейце адно важнае правіла – я не буду апраўдвацца перад вашымі здагадкамі. Калі ў вас ёсць доказы, што я нейкім чынам з ім (арганізатарам тэрактаў – рэд.) звязаны, або уваходзіў з ім у кантакт, ці стаяў з ім на адной вуліцы, і вы яго плануеце паказаць мне, тады я буду лічыць дарэчным вам адказаць … А паколькі ў вас такой інфармацыі няма і ніколі яе у вас не будзе, я не стану апускацца на ровень абвяржэння вашых выдумак „.
16.28. Брусель апусцеў з-за прынятых мер бяспекі. Грамадзян просяць не выходзіць з дамоў, паведамляе mk.ru.
Улады Бельгіі афіцыйна пацвердзілі, што выбухі ў аэрапорце і метро Бруселя былі тэрактамі.
Па стане на 15:00 (Менскага часу) вядома што:
Аэрапорт Завентэм:
— каля 8 раніцы мясцовага часу (10:00 па Менскім) прагрымелі два выбухі, адзін з якіх здзейсніў тэрарыст-смяротнік — загінулі мінімум у 11 чалавек, 81 паранены (паводле міністра здароўя Бельгіі) — аэрапорт застаецца закрытым да раніцы 23 сакавіка.
Станцыя метро Мальбек:
— бомба выбухнула ў адным з вагонаў метро каля 9-й раніцы мясцовага часу — загінулі штонайменш 15 чалавек, 55 асобаў параненыя.
— прэм’ер-міністр Бельгіі заявіў, што выбухі у аэрапорце і метро былі тэрактамі — невядома, ці гэтыя тэракты неяк звязаныя з арыштам парыжскага тэрарыста Салеха Абдэслама.
14:47
У выніку тэрактаў у сталіцы Бельгіі быў паранены славенскі дыпламат — паведаміў кіраўнік МЗС Славеніі, але не падаў ягонае імя і прозвішча. Мужчына цяпер знаходзіцца ў шпіталі і ягонаму жыццю не пагражае небяспека. СМІ даведаліся, што дыпламат быў паранены у метро, калі ехаў на працу.
14:43
Ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за гэтыя тэракты. Няма таксама звестак пра тое, ці тэракты неяк звязаныя з затрыманнем меркаванага тэрарыста Салеха Абдэслама. Абдэслам у паказаннях, якія даў пракурору, сцвярджаў, што стварыў у Бельгіі новую тэрарыстычную сетку і планаваў тэракты.
14:15
Улады Францыі вырашылі ўзмоцніць ахову межаў і грамадскага транспарту, делегуючы дзеля гэтага дадатковых 1600 паліцыянтаў — паведаміў міністр унутраных справаў Францыі, пасля сустрэчы з прэзідэнтам Франсуа Аландам.
***
Людзі ў Бельгіі баяцца, што могуць быць чарговыя выбухі сказаў Ігар Піменаў які знаходзіцца ў Атвэрпене:
— Дванаццаць чалавек загінулі ў аэрапорце і дзясяткі параненых і дакладна вядома пра 10 загінуўшых у метро Мальбек, а гэтая станцыя знаходзіцца ў цэнтры Еўрапейскага квартала Бруселя. Гэта такія два сімвалічныя месцы. Адзін з выбухаў здзейсніў тэрарыст-смяротнік. Цяпер вядуцца працы па эвакуацыі, шукаюць ахвяраў ў шпіталях, каго куды адвезлі. Пануе пэўны арганізацыйны хаос.
13:40
Прэм’ер-міністр Бельгіі кажа пра «баязлівыя атакі» і заклікае пра салідарнасць запэўніваючы, што уводзяцца належныя меры бяспекі.
13:30
Бельгійскі федэральны пракурор: выбухі ў аэрапорце здзейсніў тэрарыст-смяротнік.
13:25
У Бруселі знаходзяцца прадстаўнікі беларускай апазіцыі, якія мелі ўдзельнічаць у запланаваным на сёння паседжанні “Еўранэсту”. Як паведамляе Віталь Рымашэўскі, якраз у гэтыя хвіліны пачынаецца паседжанне. З беларускай дэлегацыі ніхто не пацярпеў.
— Многія з еўрадэпутатаў не даехалі якраз таму, што цяпер перакрыта метро і многія дарогі з прычыны выбухаў. Дзякуй богу, з нашай дэлегацыяй усё добра. Так, некаторыя з беларусаў за 5-10 хвілін да выбуху праязджалі праз гэтую станцыю метро. Яны абедзве знаходзіцца непадалёк ад Еўрапарламента. Працы працягнуцца. Я лічу, што ўсё будзе добра.
13:20
Закрытыя цэлыя кварталы вуліцаў у ваколіцах станцыі метро Мальбек у Еўрапейскім квартале, дзе адбыліся выбухі. Ну вуліцах Бруселя шмат у якіх месцах чутныя сірэны машынаў паліцыі і хуткай дапамогі, бачна плачучых людзей. Ахова галоўнага будынку Еўрапейскай Камісіі аднак не была значна ўзмоцнена. Апроч двух узброеных жаўнераў, якія стаяць там не адзін месяц, з’явілася толькі адна машына паліцыі. У Еўрапейскім парламенце было вырашана зачыніць некаторыя уваходы. Станцыя Мальбек, дзе адбыўся выбух, знаходзіцца у 350 метрах ад сядзібы Еўрапейскай Камісіі. Пакуль Камісія не прыняла рашэння пра эвакуацыю і рэкамендавала самім супрацоўнікам застацца ў офісах альбо дамах. Навакольныя кавярні і рэстараны — зачынены.
13:17
У сувязі з выбухамі ў Бруселі МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў бельгійскай сталіцы, пазбягаць грамадскіх месцаў і не карыстацца грамадскім транспартам.
У афіцыйным акаўнце ў „Твітэры” МЗС таксама паведамляе, што пасольства Беларусі ў Бельгіі высвятляе, ці ёсць сярод загінулых і пацярпелых пры выбухах беларускія грамадзяне.
МЗС таксама публікуе тэлефоны пасольства Беларусі ў Бельгіі для грамадзян, чые сваякі знаходзяцца ў Бруселі і не выходзяць на сувязь: +32-234-002-96, +32-234-00-270.
13:15
Узмоцнены сродкі бяспекі ў аэрапортах Парыжа. Падобныя рашэнні прынятыя і ў аэрапортах Лондана, Прагі, Амстэрдаму і Бухарэсту.
13:00
Пасля выбухаў увесь Брусель паралізаваны. Гарадскі транспарт не працуе, спыніўся рух цягнікоў па ўсёй краіне, людзей эвакуююць з аэрапортаў і іншых грамадскіх месцаў. Дэпартамент транспарту горада паведамляе, што ўсё станцыі метро будуць закрытыя да канца дня.
12:56
AFP спасылаючыся на пажарнікаў падае, што ў аэрапорце і ў метро загінулі 21 чалавек.
***
Па стане на 12:00 (Менскага часу) вядома што:
— каля 8 раніцы мясцовага часу (10:00 па Менскім) прагучаў двайны выбух ў аэрапорце Завентэм пад Бруселем. Афіцыйна не шмат вядома пра ахвяраў. СМІ паведамляюць пра штонайменш 13 смяротных ахвяраў і 35 параненых.
— Каля 9 гадзіны мясцовага часу прагрымелі выбухі на станцыях метро Шуман і Мальбек. Бельгійская тэлевізія VTM падае, што у выніку выбухаў у метро загінулі мінімум 10 чалавек.
— Улады Бельгіі высвятляюць, ці выбухі — вынік тэракту. Адбываецца паседжанне антыкрызіснага штабу. Узровень тэрарыстычнай небяспекі у Бельгіі павынашы да найбольшай, чацвёртай ступені
https://www.youtube.com/watch?v=F8Uhv9RDb0s
***
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак дапускае «расейскі след» у тэрактах у міжнародным аэрапорце і ў метро Бруселя. Пра гэта ён паведаміў у час лекцыі ў Нацыянальным універсітэце Кіева-Магілянская акадэмія — перадае «Інтэрфакс Україна» «Вы напэўна, ужо ведаеце, што сёння у Бруселі адбыліся два выбухі, і, па папярэдніх звестках ёсць 12 ахвяраў. Я не здзіўлюся, калі гэта — частка гібрыднай вайны Расеі», — заявіў Грыцак.
***
У аэрапорце Завентэм, што ў Бруселі, каля 8:00 па мясцовым часе (10:00 па Менску) прагучаў двайны выбух.
11 чалавек загінулі, прынамсі 25 параненых, паведамляюць бельгійскія СМІ. Выбухі прагучалі ў зоне адлётаў, каля гейту кампаніі American Airlines.
Аэрапорт закрыты, самалёты спыненыя, спыніўся таксама рух цягнікоў да аэрапорта. Перакрытая аўтастрада на Завентэм.
Паводле непацверджаных звестак, у аэрапорце выяўленыя іншыя выбуховыя прылады. На відэа са сталіцы Бельгіі бачна людзей, якія уцякаюць. Ідзе эвакуацыя.
https://www.youtube.com/watch?v=GaP9UxyzRq0
Пазней таксама прыгрымеў выбух на станцыі метро Мальбек, размешчанай у квартале, заселеным карэннымі еўрапейцамі, паведаміла тэлерадыёкампанія RTBF.
«Па нашай інфармацыі, выбух прагрымеў на станцыі Мальбек, рух на лініі перакрыты», — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку выбуху паранены, прынамсі, адзін чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: news.sky.com