Стан здароўя Алега Сянцова значна пагоршыўся



Украінскаму рэжысёру Алегу Сянцову, які трымае галадоўку ў раасейскай калоніі Лабытнангі, стала кепска фізічна: у яго зніжаны пульс і анемія, передае украінская радыёстанцыя „Громадское” са спасылкай на адваката Дзмітрыя Дынзе.

Паводле слоў Дынзе пульс Сянцова зараз толькі каля 40 удараў у хвіліну, а зніжэнне гемаглабіну ў крыві прывяло да развіцця анеміі.

Палітзняволенаму двойчы прапаноўвалі паехаць у шпіталь з-за праблемаў з сэрцам, але ён адмовіўся. Па словах адваката, Сянцоў можа проста не вытрымаць этапавання ў медыцынскую ўстанову.

Спыняць галадоўку Сянцоў па-ранейшаму не збіраецца.

Яшчэ ў ліпені стан зняволенага рэжысёра, які трымае галадоўку з 14 траўня, пагоршыўся і ён пагадзіўся самастойна прымаць жывільную сумесь, каб яе не ўводзілі прымусова.

Беларускае Радыё Рацыя