Станіслаў Халадовіч: Баюся, што гэта праблема ўсёй краіны



Праблема чыстай вады ў Івацэвічах зацікавіла толькі санэпідстанцыю, якая пакарала не канкрэтна адказнага спецыяліста, а жыллёва-камунальную арганізацыю на 20 базавых велічынь за неякасную ваду. Рэзервуары чыстай вады павінны мыць штогод, а іх не мылі 14 гадоў.

Былы аператар Івацэвіцкага вадазабора Станіслаў Халадовіч 7 гадоў змагаецца за чыстую ваду з меншымі затратамі. Звяртаўся ў розныя інстанцыі, даводзіў дакументальна. Але чыноўнікі ўпарта сцвярджаюць, што ўсё нармальна. Калі грошы, патрачаныя на рэканструкцыю, выкінуты на вецер. Неякаснае расейскае абсталяванне хутка паляцела, заменена старымі элементамі абсталявання, адсюль неякасная і дарагая вада, – кажа Станіслаў Халадовіч:

– Нават знайшлі эканомію, мне лічбы даслалі. А я не з пальца высмактаў гэта ўсё. І вось параўнаў такія лічбы: на старым абсталяванні мы скарысталі за месяц электраэнергіі на 2960 кілават менш, а вады паднялі на 5707 метраў кубічных больш. І гэта ніхто не заўважае. Хаця я ведамасці прыкладваў і адпраўляў.

Станіслаў Халадовіч у разгубленасці ад таго, што не ведае ўжо, куды звяртацца, каб вырашыць гэтае лёсавызначальнае пытанне. Халадовіч падазрае, што гэта праблема тычыцца не толькі Івацэвіч, але і ўсёй рэспублікі. Высокае начальства да адказу не прыцягнеш. А народ выцягне на сваіх плячах пралікі кіроўных асоб.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя