Станіславу Судніку – 60 год
60 год споўнілася грамадскаму дзеячу, паэту, журналісту і краязнаўцу з Ліды – Станіславу Судніку. На святочнай вечарыне ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы з гэтай нагоды сабраліся шмат сяброў, калег і паплечнікаў, каб павіншаваць юбіляра з круглай датай.
“Нястомны змагар за Беларусь і за ўсё беларускае ў якога нам усім ёсць чаму павучыцца. Яго працаздольнасці застаецца нам толькі зайздросціць”, – зазначыў на вечарыне сябра юбіляра лідскі бард Сяргей Чарняк:
– Ён столькі робіць, што немагчыма ўявіць, як адна асоба можа столькі зрабіць – выдавец рэспубліканскай газеты, літаратурнага альманаха, гістарычнага часопіса, даследчык, паэт. Мусіць не глядзіць тэлевізар, спрадзяюся, што спіць. Мы яму зычым многія лета, бо дзякуючы Станіславу Вацлававічу наш горад змяняецца ў лепшы бок.
Станіслаў Суднік – падпалкоўнік у адстаўцы, пасля зыходу на пенсію аднавіў і ўзначаліў выданне ў Лідзе газеты “Наша слова”, заснавальнік і рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”, альманаха “Ад лідскіх муроў”, сябра Саюза пісменнікаў, сябра Сойму Партыі БНФ і Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, а так сама кіраўнік мясцовых суполак гэтых арганізацый. Займаецца краязнаўствам і дзейнасцю па аднаўленні гістарычнай памяці Лідчыны.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара