Становішча з беларускай мовай у Гародні не мяняецца



Становішча з беларускамоўнай адукацыяў у Гародні ў пачатку навучальнага года засталося нязменным. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якое займалася грамадскім маніторынгам набору дзяцей на навучанне – пацвердзіла, што адкрыліся два першыя класы: ў школах №32 і 34. Але не ўсе бацькі, якія падавалі заявы на навучанне дзяцей па-беларуску скіроўвалі заявы ў названыя школы. Кажа сябра Нацыянальнай рады ТБМ Алесь Крой:

– Колькасць дзетак у беларускіх класах у мінулым годзе было восем і шэсць, а за год навучання, там дзе было шэсць яшчэ адзін далучыўся – стала сем, у 34 школе. У гэтым годзе атрымалася, што ў Ленінскім раёне – у 32 школе, клас адкрыты з дзесяццю дзецьмі, а ў школе №34 толькі чатыры чалавекі.

Таварыства беларускай мовы віншуе бацькоў дзяцей, якія выбралі для іх беларускамоўную адукацыю. Ужо зараз яны могуць быць упэўнены, што пасля заканчэння школы іх дзеці будуць мець магчымасць вывучаць усе прадметы па-беларуску ў Нацыянальным універсітэце імя Ніла Гілевіча, які пачынае сваю працу.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня