Станцыя менскага метро „Няміга” зноў адкрыта для пасажыраў



Станцыя менскага метро „Няміга”, якая была закрыта з-за знойдзенага безгаспадарнага прадмета, зноў адкрыта для пасажыраў, паведаміў БелаПАН намеснік дырэктара па бяспецы Менскага метрапалітэна Вадзім Пліс.

Паводле яго слоў, цягнікі пачалі спыняцца на станцыі каля 15.10. Знойдзены раней безгаспадарны прадмет быў абследаваны сапёрамі і аказаўся бяспечным.

Такім чынам, станцыя не абслугоўвала пасажыраў больш за адну гадзіну. Згодна з інфармацыяй сведак, цягнікі перасталі на ёй спыняцца каля 14 гадзін.

belapan.by