Старажытныя мапы ад Яна Мяльніцкага



Мапы старажытнай Беларусі, Вялікалітвы, Рэчы Паспалітай прадставіў на фэсце вышыванкі ў Гародні мастак з Менска Ян Мяльніцкі. За творчымі плячыма ўжо 8 мапаў, якія яскрава апавядаюць пра розныя старонкі гісторыі нашага краю. Якое месца ў гэтых мапах займае Гародня? Кажа мастак Ян Мяльніцкі:

Калі мы гаворым пра нейкую мапу, мы заўсёды ўяўляем выяву нейкіх схематычных падзей, стрэлачкі, подпісы населеных пунктаў. Мая праца значна больш шырэйшая. Перадусім гэта даследчыцкая праца. Акрамя таго, што я пазначаю пэўныя гістарычныя падзеі, я вывучаю вопратку людзей таго перыяду, выкарыстоўваю выявы гістарычных падзей, вывучаю архітэктуру тых аб’ектаў і тых месцаў, якія на мапах пазначаныя. Гэта вялікая праца.

Разам з мапамі, Ян Мяльніцкі на фэст вышыванкі ў Гародні прывез дзьве кніжкі намаляваных ім комісксаў для дзяцей: „Ох і залатая табакерка” і „Казкі-краскі”. Яны выкананы на падставе беларускіх народных казак. Сярод мапаў, асаблівую цікаўнасьць у гарадзенцаў выклікала мапа „Ваенныя дзеяньні напярэдадні бітвы пад Воршай 1514 года”. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня