Старшыня КДБ: Сума ўрону па справе Чыжа – 12 млн даляраў
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык назваў суму ўрону па крымінальнай справе ў дачыненні да бізнесмена Юрыя Чыжа.
„Было даложана пра расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Чыжа. Фактычна можна на сённяшні дзень казаць пра суму ўрону па гэтай крымінальнай справе, якая складае 238,7 млрд беларускіх рублёў (каля 12 млн даляраў)”, – сказаў старшыня КДБ.
Асноўны ўладальнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж быў затрыманы праваахоўнымі органамі 11 сакавіка. Разам з бізнэсмэнам ў СІЗА КДБ трапілі яшчэ 5 чалавек, якія падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры.